Беларуская Служба

У Беларусі падвысілі мінімальныя цэны на моцны алкаголь

06.02.2026 14:01
Пастанова ўраду змяніла цэны на алкаголь, мацнейшы за 28%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. blue2finger/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі падвысілі мінімальныя цэны на моцны алкаголь. Адпаведную пастанову апублікаваў Нацыянальны праўны партал Беларусі, якога цытуе «Свабода». Згодна з пастановай, змяніліся мінімальныя адпускныя цэны на этылавы спірытус з харчовай сыравіны. Для рэктыфікаванага спірытусу, які без акцызу пастаўляюць беларускім вытворцам для вырабу алкагольнай прадукцыі, воцату і слабаалкагольных напояў, цана ўзрасла да 28,39 рубля за дэкалітр, што на 1,01 рубля больш.

Калі ўлічваць акцыз, то мінімальная цана павялічылася да 108,99 рубля за дэкалітр (на 6,31 рубля больш).
Мінімальная адпускная цана без падатку на даданую вартасць за 0,5 літра спіртных напояў мацункам 40% цяпер складае 8,10 рубля (на 53 капейкі больш), а раздробная цана з улікам ПДВ узрасла да 10,72 рубля (на 70 капеек больш). Сюды ўжо ўключаныя цана самой бутэлькі і ПДВ.

Новыя нарматывы распаўсюджваюцца на ўвесь алкаголь, які вырабляецца ці прадаецца ў краіне, растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Раней у Беларусі выраслі адпускныя цэны на пладовыя віны. Змены прадугледжваюць новую мінімальную адпускную цану на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і адмысловай тэхналогіі.

Цяпер цана на напоі ў спажывецкай тары аб’ёмам 0,7 л і мацункам 18% без падатку на даданую вартасць складзе мінімум Br4,95, тады як раней была Br4,63.

аз

Ці алкаголь знікне з паліцаў у крамах? У Польшчы прапануюць памяняць спосаб продажу алкагольных напояў

03.02.2026 14:30
Аўтары прапановы пераконваюць, што такі спосаб продажу зніжае рызыку кампульсіўных пакупак і падтрымлівае тых, хто змагаецца з залежнасцю.