Беларуская Служба

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны

06.02.2026 17:01
У тым ліку законам пашыраны пералік дакументаў, якія даюць права беларускім грамадзянам знаходзіцца ў памежнай зоне.
Беларускі памежнік падчас праверкі аўтатранспарту крыніца: gpk.gov.pl

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале афіцыйна апублікаваны закон ад 2 лютага 2026 года № 130‑З «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». Сярод іншага дакумент спрашчае наведванне памежнай зоны, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.

Законам пашыраны пералік дакументаў, якія даюць права беларускім грамадзянам знаходзіцца ў памежнай зоне. У пералік, акрамя пашпарта і вайсковага білета, дадаткова ўключаныя пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда, студэнцкі білет і білет навучэнца.

Прадугледжваецца магчымасць транзітнага руху да месца жыхарства (знаходжання) у памежнай паласе фізічных асоб без неабходнасці атрымання імі адпаведных пропускаў. Таксама выключаецца патрабаванне аб праверцы наяўнасці адпаведных пропускаў пры продажы праязных дакументаў для праезду ў транспартных сродках, якія ідуць па маршрутах рэгулярных зносін у населеныя пункты, размешчаныя ў межах пагранічнай зоны або пагранічнай паласы.

Акрамя таго, выключаецца неабходнасць атрымання дазволу органаў пагранічнай службы на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ва ўнутраных водах Беларусі (водах рэк, азёр і іншых паверхневых водных аб’ектаў, берагі якіх цалкам належаць Рэспубліцы Беларусь) у межах пагранічнай зоны.

аз

Паветраныя шары зноў уляцелі ў польскую паветраную прастору

04.02.2026 12:05
Гэта чарговая ноч, калі гібрыдныя дзеянні суседзяў (Беларусі - рэд.) тэстуюць польскую паветраную абарону.

Беларусь у стане пастаяннай гатоўнасці. Што насамрэч правярае Мінск?

05.02.2026 13:01
Мінску адначасова правярае рэальную баявую гатоўнасць беларускай арміі і рэакцыю паветранай абароны суседніх краін.