Беларуская Служба

Амаль 2 000 некамерцыйных арганізацый былі ліквідаваныя ў Беларусі за апошнія 25 гадоў

10.02.2026 14:10
Больш за сотню прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці працягваюць утрымлівацца ў месцах пазбаўлення волі - Lawtrend.
Ca Lowtrend
Cправаздачa Lowtrend па Беларусіhttps://www.facebook.com/Lawtrend

«Пачатак 2026 года не прыўнёс у Беларусі зменаў з пункту гледжання працягу і маштабнасці рэпрэсій: працягваюцца затрыманні, ператрусы, апытанні на мяжы, ціск на сваякоў беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну, спробы скланення да супрацоўніцтва з боку спецслужбаў», – чытаем у справаздачы: «Маніторынг сітуацыі са свабодай асацыяцый і становішчам арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Студзень 2026 год», якая публікуецца на старонцы Lawtrend.

Паводле яе, з 2020-га года, як мінімум, 1 995 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. За месяц гэта лічба павялічылася на 5 некамерцыйных арганізацый.

Акрамя таго, як чытаем у справаздачы, больш за сотню прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці працягваюць утрымлівацца ў месцах пазбаўлення волі. Арганізацыі і ініцыятывы прызнаюцца экстрэмісцкімі фармаваннямі, іх інфармацыйныя рэсурсы – экстрэмісцкімі матэрыяламі.

аз

Беларусь зноў апусцілася ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцця карупцыі

10.02.2026 12:10
Паводле дакладу Transparency International за 2025 год, індэкс успрыняцця карупцыі ў Беларусі склаў 31 з 100 магчымых пунктаў.