Беларуская Служба

Мінулай ноччу перакрытыя тэмпературныя антырэкорды больш чым 40-гадовай даўніны

10.02.2026 15:09
Мінулы студзень стаў у Беларусі найхаладнейшым за апошнія 16 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сергей Шабанов/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пяць рэкордаў холаду, у тым ліку больш чым 40-гадовай даўніны, перакрыта ў ноч на 10 лютага на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены «Позіркам« параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

Найбольш нізкая тэмпература зафіксавана ў Клічаве – 29,6 градуса марозу. Тут перапісаны лакальны гістарычны мінімум ночы, які трымаўся з 1985 года (29,5).

У Вілейцы паветра астудзілася да -28,9 градуса. Тут антырэкорд таксама прастаяў 41 год (-28,1).

У ноч на 2 лютага тэмпература паветра ў Беларусі апусцілася ніжэй за 30 градусаў марозу. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія восем гадоў.

Мінулы студзень стаў у краіне найхаладнейшым за апошнія 16 гадоў.

аз

У Эстоніі была афіцыйна адкрытая 17-кіламетровая ледзяная дарога па Балтыйскім моры

09.02.2026 18:01
На ледзяным маршруце дзейнічаюць іншыя правілы дарожнага руху, чым на звычайных дарогах.