У сераду ўвечары стала стала вядома, што ў творчай прасторы «Парасон» адбыліся допыты і затрыманні.
Паводле інфармацыі «Вясны, як мінімум трое затрыманых знаходзяцца на Акрэсціна. У чым іх абвінавачваюць — невядома.
Арт-прастора знаходзіцца ў Мінску. На яе сайце пазначана, што «кожны тыдзень у Parason праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыi з самымі рознымі гасцямі. Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавосткі з гуманітарнага свету».
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл