Беларуская Служба

Белстат паведаміў, што найбольш падаражэла ў студзені 2026 года

12.02.2026 13:30
Агулам цэны ў Беларусі за першы месяц года выраслі на 0,5%. Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%.
ІлюстрацыяAbsolutVision/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як паведаміў Белстат, у студзені 2026 года ў параўнанні са снежнем 2025-га найбольш павысіліся цэны ў будаўнічым сектары – на 3,5%. У тым ліку прырост за месяц цэнаў на будаўніча-мантажныя працы склаў 4,6%, на машыны і абсталяванне цэны панізіліся на 2,2%, на іншыя працы і затраты – выраслі на 16,3%, паведамляе «Свабода».

Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі за студзень павысіліся на 0,01%, вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі – знізіліся на 0,2%.

Тарыфы на перавозкі за месяц павысіліся на 0,3%, тарыфы на паслугі сувязі для юрыдычных асобаў і ІП – на 0,4%.
Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў на 2026 год узровень інфляцыі не больш за 7%.

Як паведаміў Нацыянальны банк Беларусі, у студзені 2026 года ў параўнанні са снежнем 2025 года цэны выраслі на 0,5%, а ў параўнанні са студзенем 2025 года інфляцыя склала 6,4%.

Раней улады прызналі, што інфляцыя ў Беларусі ў 2025 годзе перавысіла паказнік, запланаваны ўрадам. Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%. Пры гэтым прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця, ухвалены ўрадам на 2025 год, прадугледжваў, што інфляцыя не павінна перавысіць узровень 5%.

аз

Еўрапейская камісія выстаўляе абвінавачванні нямецкім уладам. Польскія кампаніі чакалі на гэта

10.02.2026 16:41
Улады ў Берліне патрабуюць візы ад камандзіраваных работнікаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЕС, што парушае правілы аказання паслуг.