Беларуская Служба

Беларусы ў Кіеве адкрываюць другі «Цэнтр нязломнасці»

12.02.2026 17:01
«Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў».
Беларусы ў Кіеве адкрываюць другі «Цэнтр нязломнасці»t.me/s/belaruscentrlviv

Беларусы адкрываюць у Кіеве другі «Цэнтр нязломнасці», – паведаміў у сваім Telegram-канале Фонд «Вольная Беларусь».

«Калі Кіеў застаецца без святла і цяпла, увесь свет не застаецца абыякавым», – чытаем у паведамленні. Чэхі, палякі і іншыя краіны збіраюць мільёны данатаў, каб набыць і перадаць генератары – каб дапамагчы людзям перажыць холад. І асабліва важна сказаць: беларусы не засталіся ўбаку».

Як паведамляецца «Цэнтр нязломнасці» – гэта месца, дзе ёсць святло, цяпло і падтрымка, дзе адчуваецца салідарнасць і чалавечнасць.

Гэта ўжо другі такі намёт, бо першы больш не спраўляецца з колькасцю людзей, якім патрэбна дапамога.

«Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў(…) Калі вакол цемра – такія кропкі святла становяцца апорай», – паведамляе фонд.

«Ад імя беларускай супольнасці Украіны выказваем шчырую падзяку Алене Жаркевіч і ўсім, хто дапамог рэалізаваць гэтую важную і патрэбную справу».

аз