Беларуская Служба

Лукашэнка сёння асабіста правярае боегатоўнасць Узброеных сіл

13.02.2026 09:54
Ён прыбыў на 227‑ы палігон.
 .
Праверка боегатоўнасці.Фота: Пул першага

Аляксандр Лукашэнка сёння асабіста правярае боегатоўнасць Узброеных сіл, ён прыбыў на 227‑ы палігон Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, паведамляе Пул першага.

Разам з ім — дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін.

Лукашэнка наведаў камандна-назіральны пункт батальёна.

«Праверку праходзяць усе. І нават міністр абароны і дзяржсакратар, — адзначыў Лукашэнка. — Цяпер зіма такая, што правяраем усіх». Я не кажу, што гэта заўтра будзе. Але і не магу сказаць, што гэтага не будзе наогул».

Крыніца: Наша Ніва

нг