У ТГ-канале Пул Першага паявілася відэа, дзе ён паведамляе міністру абароны, што камандзіры, у прыватнасці сам Хрэнін, павінны мець добрую фізічную форму, а таму Хрэніну і іншым прыйдзецца здаваць нарматывы. Лукашэнка ўпікнуў міністра ў тым, што прэзідэнт сам практыкуецца, чаго нельга сказаць пра міністра і іншых:
- Мы цябе праверым, ужо не будзем дзёргаць у гэтую марозную зіму, хоць у мяне была такая задума, я пра гэта не казаў. Усе нарматывы ты адпрацуеш. Генералы твайго Генштаба таксама пабягуць. Вальфовіч пабяжыць першы, а вы следам. Фізічнай падрыхтоўка павінна быць таксама і ў генералаў.
Віктар Хрэнін на апублікаваным відэа выглядаў нечакана здзіўленым і напужаным. Ён пытаўся апраўдацца, што ездзіць на лыжах. На гэта Лукашэнка адказаў, што і гэта будзе праверана.
ав