Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што некаторых палітычных зняволеных, якія апошнім часам выходзяць на волю, прымушаюць пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам 48 гадзін – інакш ім пагражаюць новай крымінальнай справай, паведамляе ПЦ Вясна.
Акрамя таго «Вясне» вядома пра тое, што палітвязняў у калоніях выклікаюць на размовы і кажуць пра магчымасць памілавання – аднак таксама схіляюць да выезду з Беларусі. З-за адмовы некаторым зняволеным пагражаюць пераследам.
Нагадаем, напачатку лютага паведамлялася, што палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць.
Вясна/ав