Музыкі NaviBand Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка да Дня закаханых, які адзначаецца 14 лютага, прэзентавалі новую песню пад назвай «Ты пакліч мяне, пазаві».
Беларуская паэтка і перакладніца Яўгенія Янішчыц нарадзілася ў 1948 годзе ў вёсцы Рудка на Піншчыне, друкавацца пачала яшчэ школьніцай. Скончыла філфак БДУ, працавала ў газетах і часопісах.
Аўтарка зборнікаў паэзіі «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любві і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію, і іншых.
У 1976 годзе Янішчыц трапіла ў аварыю, боль і пакуты ад якой спрычыніліся да дэпрэсіўных настрояў у апошнія гады жыцця творцы.
У 1988 годзе скончыла жыццё самагубствам.
Свабода/ав