Беларуская Служба

У Беларусі больш не праходзяць транзакцыі па картах Paysera

16.02.2026 09:42
Ужо з восені еўрапейскія банкі адзін за адным блакуюць аперацыі і адключаюць магчымасць пераводаў і карыстання. 
ІлюстрацыяPeggy und Marco Lachmann-Anke/Pixabay/СС0

З 11 лютага 2026 года плацежныя карты літоўскага анлайн-банка Paysera перасталі працаваць у Беларусі. Транзакцыі ўнутры краіны па гэтых картах больш не праходзяць. Грошы на рахунку ёсць, але аплаціць імі ў Беларусі ўжо нельга, піша выданне «Беларусы і рынак».

Уладальнікі гэтых карт пачалі атрымліваць апавяшчэнні ад банка з наступным зместам:

«У сувязі з дзейнымі санкцыямі і нарматыўнымі абмежаваннямі, карты Paysera не могуць быць выкарыстаныя ў Беларусі. У выніку, любыя спробы выкарыстоўваць вашу картку Paysera для транзакцый у Беларусі будуць беспаспяховыя.

Гэтыя меры з'яўляюцца часткай мер Paysera па выкананні міжнародных санкцый, і мы шкадуем аб любых нязручнасцях, якія гэта можа выклікаць».

Paysera фактычна была апошнім літоўскім банкам, картамі якіх яшчэ можна было разлічвацца ў Беларусі. Для многіх гэта быў зручны інструмент – зарплата або даход у ЕС, магчымасць аплачваць выдаткі дома. Цяпер гэты канал зачынены.

Ужо з восені еўрапейскія банкі адзін за адным блакуюць аперацыі і адключаюць магчымасць пераводаў і карыстання.

ав