Гэта Дзмітрый Барсукоў, Ігар Губарэвіч, Павел Вахлакоў, Віталь Новікаў, Аляксандр Сульжыц, Сяргей Лагвіновіч, Віталь Кушнярэвіч, Аляксандр Хазееў.
Праваабаронцам вядома пра змяшчэнне іх пад варту і асуджэнне да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Аляксандра Хазеева дадаткова асудзілі за заклікі да санкцый, абразу А.Лукашэнкі і паклёп на яго.
Праваабарончыя арганізацыі падкрэсліваюць, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства, антываенных выступаў і выказванняў.
Яны патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Вясна/ав