Падчас зняволення ў Аляксандра Фядуты скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта. Распачаўся працэс афармлення новага дакумента. Падчас дэпартацыі палітвязню выдалі, як ён сам кажа, воўчы білет:
- Калі мяне дэпартавалі з Беларусі ва Украіну, то мне выдалі такую паперку. Гэты здымак – гэта тое, як я выглядаў у момант, калі на мяне заводзілася асабістая справа пасля арышту, яшчэ да суда. А так я выглядаю зараз, пасля вызвалення. Гэта так званы воўчы білет. Па ім вярнуцца ў Беларусь я не змагу. З пункту гледжання міграцыйных уладаў Польшчы ён не з’яўляецца дакументам. Для мяне гэта гісторыя, таму я перадаю яго ў Музей Вольнай Беларусі.
Гэта яшчэ адзін матэрыяльны доказ таго, як беларуская дзяржава парушае базавыя прынцыпы Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, пакідаючы людзей фактычна ў стане безграмадзянства, як у XXI стагоддзі лёс чалавека можа залежаць ад аркуша паперы, каментуе перадачу новага экспанату Музей Вольнай Беларусі.
ав