3.738 грамадзян Беларусі маюць аформлены ў Грузіі від на жыхарства (ВНЖ), паведамляе «Позірк», цытуючы дадзеныя агучаныя падчас выступлення ў парламенце краіны прэм’ер-міністра Іраклія Кабахідзэ.
З прыведзеных дадзеных, вынікае, што гэта шосты паказчык сярод усіх краін, грамадзяне якіх маюць ВНЖ ў Грузіі. На першым месцы знаходзіцца Расія (32.129 чалавек), далей ідуць Індыя (23.900), Азербайджан (каля 6.700), Украіна (6.290) і Арменія (каля 5.000).
На сёмым месцы — Турцыя (3.645), у першую дзясятку ўваходзяць таксама Іран (3.331), Судан (каля 2.200) і Кітай (каля 2.000).
Грузія стала адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія асцерагаліся рэпрэсій на радзіме пасля пацярпелых няўдачу масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020 на карысць Аляксандра Лукашэнкі.
Крыніца: «Позірк»/юл