Беларуская Служба

Байкот на палітычным, а не спартыўным узроўні, гэта адказ Польшчы на ўдзел беларусаў і расіян у Паралімпійскіх гульнях

19.02.2026 16:20
Прадстаўнікі Польскага паралімпійскага камітэта і Мінспорту не будуць удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў.
 .    -   - 2026 .
Польскія фанаты. Зімовыя Алімпійскія гульні - Мілан і Карціна-д'Ампецца 2026 года.PAP/Grzegorz Momot

Прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Польшчы, а таксама Польскага паралімпійскага камітэта не будуць удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў. Гэта рэакцыя на тое, што расійскім і беларускім спартсменам дазволілі спаборнічаць у мерапрыемстве пад сваімі дзяржаўнымі сцягамі.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Марыюш Пяснеўскі:

- На профілі польскага Мінспорту на платформе X чытаем: «Перад абліччам расійскай агрэсiі супраць Украіны ўдзел спартсменаў з Расіі і Беларусі пад іх дзяржаўнымі сцягамі і ў суправаджэнні іхных дзяржаўных гімнаў – абсалютна непрымальны». Гэта аднак не азначае, што ў Паралімпійскіх гульнях не прымуць удзелу польскія спартсмены. Гэта байкот на палітычным, але не спартыўным узроўні.

Раней пра байкот Паралімпійскіх гульняў абвясцілі ўкраінскія ўлады. Пераглядзець згаданае рашэнне Міжнародны паралімпійскі камітэт заклікала міністр культуры, СМІ і спорту Вялікабрытаніі Ліса Нэндзі. Паводле якой, гэта «абсалютна няправільнае рашэнне».

Наведваць цырымонію адкрыцця Паралімпійскіх гульняў адмовіўся Еўрапейскі камісар інтэграцыйнай справядлівасці, моладзі, культуры і спорту Глен Мікалеф.

Рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта дазваляе на ўдзел у спаборніцтвах дзесяці спартсменаў: шасці з Расіі і чатырох з Беларусі.

Паралімпійскія гульні 2026 года пройдуць 6–15 сакавіка ў італьянскіх Мілане і Картыне д'Ампецца.

IAR/аз

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею хоча вяртання Беларусі і Расіі і ўжо робіць крокі дзеля гэтага

13.02.2026 14:44
Паводле Люка Тардыфа, ён хацеў бы бачыць гэтыя краіны зноў на турнірах, «бо, перадусім, гэта будзе азначаць, што чэмпіянаты свету стануць крыху лепшымі».