Беларуская Служба

Мікалай Статкевіч выйшаў на волю

19.02.2026 16:45
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч, апублікаваўшы сумесны здымак.
Мікалай Статкевіч screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

Мікалай Статкевіч выйшаў на волю, паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч, апублікаваўшы сумесны здымак.
Паводле яе, Мікалай перанёс інсульт і пакуль мае праблемы з мовай.

Як нагадвае «Вясна», 11 верасня Аляксандр Лукашэнка памілаваў Статкевіча і яшчэ 51 зняволенага. Усіх акрамя Мікалая прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы.

Мікалай Статкевіч адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі.

Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі, дзе яго затрымалі і зноў вярнулі ў калонію.

Мікалая Статкевіча затрымалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020-га і пасля асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі.

аз