Падчас візіту ў Вену лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла на супольным пленарным пасяджэнні трох асноўных камітэтаў АБСЕ.
У прамове яна падкрэсліла неабходнасць далейшай падтрымкі Украіны і спынення расійскай агрэсіі. Паводле яе, Украіна змагаецца не толькі за сябе, але і за Беларусь, Малдову і ўсю Еўропу — за мір, дэмакратыю і правы чалавека.
Палітык заклікала краіны-ўдзельніцы АБСЕ не аслабляць увагу да Беларусі, працягваць ціск на рэжым і рыхтавацца да магчымых перамен, адзначыўшы: калі Еўропа хоча сапраўднага міру, трэба аслабіць Уладзіміра Пуціна і яго паплечніка Аляксандра Лукашэнку.
Вынік вайны, падкрэсліла Ціханоўсая, паўплывае і на будучыню Беларусі. Краіна можа альбо застацца ў расійскай арбіце як пастаянная пагроза для суседзяў, альбо вызваліцца, аднавіць незалежнасць, вяршэнства права і выканаць свае абавязацельствы перад АБСЕ. Беларусь, дадала яна, — еўрапейская нацыя і не «прыз» для Крамля.
эж