«Няма пацверджаных выпадкаў іх вяртання ўладальнікам», – заявіў прэзідэнт асацыяцыі перавозчыкаў Linava Эрландас Мікенас літоўскаму медыя Delfi. Улады РБ па-ранейшаму выстаўляюць «рахункі за так званую ахову транспартных сродкаў – 120 еўра за суткі», удакладніў Мікенас.
Паводле яго слоў, на гэты момант 149 кампаній паведамілі Linava аб 1071 затрыманым у Беларусі транспартным сродку (496 цягачоў і 575 паўпрычэпаў). «Гэта даныя толькі кампаній, якія звярнуліся ў асацыяцыю. Паводле папярэдняй ацэнкі, рэальная колькасць транспартных сродкаў – каля 4000», – сказаў прадпрымальнік.
Па словах кіраўніка Linavа, страты асобна ўзятых кампаній могуць дасягаць сотняў тысяч еўра, а агульныя страты – мільёнаў. «Мы працягваем актыўны дыялог з літоўскімі ведамствамі, у першую чаргу з МЗС. Ацэньваем магчымыя палітычныя, дыпламатычныя і юрыдычныя меры, абмяркоўваем узняцце гэтага пытання на ўзровень ЕС», – расказаў Эрландас Мікенас.
Крыніца: dw_belarus/юл