Беларуская Служба

У Беларусі пачалі дзейнічаць абмежаванні мабільнага інтэрнэту

23.02.2026 12:01
У выпадку дасягнення карыстальнікам пэўнага парогу спажытага інтэрнэт-трафіку будзе рэзка падаць ягоная хуткасць.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі пачалі дзейнічаць абмежаванні мабільнага інтэрнэту. Згодна з пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі № 38, аператары будуць абавязаныя падаваць абанентам пачатковы пакет у памеры 30 ГБ трафіку на максімальнай хуткасці. Але пасля перавышэння гэтага аб’ёму хуткасць злучэння стане змяншацца. Як толькі трафік дасягне 30 Гб, яна будзе абмяжоўвацца, але не ніжэй за гарантаваны парог у 1 Мбіт/с, нагадвае «Свабода».

У міністэрстве растлумачылі, што такія захады прынялі праз «значнае спажыванне рэсурсаў сетак сотавай сувязі асобнымі абанентамі».

Абмежаванні, якія набываюць моц 23 лютага, датычацца толькі мабільнага інтэрнэту. Для хатняга яны не дзейнічаюць.

Раней «Свабода» паведамляе, што ў сеціве з'явілася петыцыя да Міністэрства сувязі з просьбай перагледзець абмежаванні хуткасці мабільнага інтэрнэту для безлімітных тарыфаў на 30 Гб і больш.

З ведамства прыйшоў адказ за подпісам намесніка кіраўніка Паўла Ткача. Там параілі, наколькі мага, адначасова з паслугамі сотавага аператара выкарыстоўваць паслугі стацыянарнай электрасувязі ад РУП «Белтэлекам». Пастанову не пераглядалі.

аз

Кіраўнік Мінінфарма абвясціў змаганне з усімі, хто заяўляе пра ўшчамленне беларускай ці рускай мовы ў Беларусі

23.02.2026 09:45
Незадоўга да гэтай заявы па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў выдаўцоў, нагадваюць незалежныя беларускія СМІ.