Беларуская Служба

З 1 сакавіка з'явяцца тры новыя рэйсы з Гродна ў Польшчу

24.02.2026 17:37
З 1 сакавіка з Гродна ў Варшаву і Беласток перавозчыкі запускаюць тры новыя аўтобусныя рэйсы, паведамляе «Люстэрка».
.
.Marie Sjödin/Pixabay/C00

Усе рэйсы будуць праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца». Як адзначаюць перавозчыкі, аўтобусы там праходзяць мяжу без чэргаў, калі не ўзнікае форс-мажорных сітуацый.

У прыватнасці, на гэтым напрамку працуе перавозчык «Флайбус», які паставіў новыя камфартабельныя аўтобусы. Аўтобусы з Гродна будуць адпраўляцца ў 3.00 і 5.15, а назад з Варшавы - у 9.45 і 18.30. З Беластока ў Гродна рэйсы запланаваны на 12.25 і 21.10.

Акрамя таго, з 1 сакавіка польскі перавозчык Bialystok Ekspres запускае яшчэ адзін рэйс. Адпраўленне з Гродна прызначанае на 3.15, а зваротныя рэйсы з Варшавы і Беластока - у 10.00 і 13.00 адпаведна.

яс