У наступным месяцы споўніцца пяць гадоў з таго часу, як Анджэй Пачобут быў затрыманы і зняволены беларускім рэжымам. У цэнтры Беластока, перад помнікам ксяндзу Ежы Папялушку, сябры і актывісты Саюза палякаў у Беларусі, а таксама жыхары Беластока зноў пратэставалі ў яго абарону.
Анджэя Пачобута ўтрымліваюць у турме, за тое, што ён паляк і патрыёт, кажа доктар Барбара Олех (Barbara Olech) з Падляшскага філіяла Асацыяцыі «Польская Супольнасць» (Podlaski Oddział Stowarzyszenia «Wspólnota Polska»):
- Наш маральны абавязак быць тут, падтрымліваць яго і паведамляць пра тое, што Анджэй Пачобут застаецца ў турме за тое, што ён паляк і патрыёт. Ён – ніякі не злачынца.
Нагадваем, Анджэй Пачобут адбывае васьмігадовы тэрмін пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ў Наваполацку.
Арганізатары акцыі таксама ўзгадалі пра грамадскую актывістку і настаўніцу Эльжбету Даленгу-Вжосэк, якая памерла пазаўчора ва ўзросце 95 гадоў у Баранавічах. Яна выхоўвала пакаленні маладых палякаў і заснавала першую польскую школу ў Беларусі пасля вайны.
IAR/аз