Беларуская Служба

Расія і Беларусь адноўлены ў Сусветнай федэрацыі скалалажання

28.02.2026 08:11
Членства Расійскай і Беларускай федэрацый было прыпынена ў сакавіку 2022 года пасля ўварвання ва Украіну.
Аўдыё

Расійская і Беларуская федэрацыі адноўлены ў Сусветнай федэрацыі скалалажання, але спартсмены змогуць спаборнічаць толькі пад нейтральнымі сцягамі, паведамілі прадстаўнікі World Climbing.

Гэтае рашэнне не ўключае дазвол на правядзенне міжнародных спаборніцтваў у гэтых краінах.

Старшыня World Climbing Марка Скаларыс прызнаў амаль два гады таму, у ліпені 2024 года, што лічыць, што спартсменаў нельга караць за дзеянні іх урадаў.

«Некаторыя людзі кажуць, што спорт не павінен быць палітызаваны, але я лічу, што мы павінны заняць палітычную пазіцыю, таму што мы нейтральныя. Мы павінны абараняць спартсменаў ва ўсім свеце», – сказаў ён у інтэрв'ю Reuters. «Гэта не значыць, што мы не кажам, што рускія зрабілі нешта непрымальнае, але калі мы караем спартсменаў, мы павінны прымяняць тыя ж стандарты да многіх іншых краін свету», – дадаў ён.

PAP/ав