Беларуская Служба

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі

27.02.2026 15:35
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 26 снежня паведаміў, што ў Беларусі побач з мяжой стаіць абсталяванне, якое дапамагае наводзіць «Шахеды» на аб'екты ва ўкраінскіх заходніх рэгіёнах.
Данецкі рэгіёнPAP/EPA/Maria Senovilla

Украіна змагла разбурыць сучасную сістэму сувязі, якая дапамагала расійскім «Шахедам» залятаць на поўнач Украіны з напрамку Беларусі, паведаміў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў, перадае «Украінская праўда».

- Нам удалося ліквідаваць Mesh-сетку, якую выкарыстоўвалі «Шахеды» на поўначы, што станоўча паўплывала на абараназдольнасць Кіева і цэнтральнай частцы Украіны«, – сказаў Фёдараў.

Ён не ўдакладніў, як менавіта ўдалося знішчыць гэтую сетку і як яна была арганізавана.

- Сетку, у якой працуе шмат «Шахедаў» адначасова, трэба злучаць з кіраваннем, з расійскімі аператарамі, якія кіруюць працэсам. І такія пункты кіравання ёсць на тэрыторыі Расіі і былі на тэрыторыі Беларусі. Як гэта выглядае? Такія вузлавыя кропкі, праз якія інфармацыя ад »Шахедаў« паступае ў пункт кіравання», – распавёў дарадца міністра абароны Сяргей Бескрыжноў у каментары УП.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 26 снежня паведаміў, што ў Беларусі побач з мяжой стаіць абсталяванне, якое дапамагае наводзіць «Шахеды» на аб'екты ва ўкраінскіх заходніх рэгіёнах.

Украінская праўда/ав