Упершыню сёлета спробы нелегальных мігрантаў перасекчы мяжу былі 2 лютага, калі два чалавекі спрабавалі патрапіць у Латвію. Увогуле сёлета папярэджаны 12 спроб незаконнага перасячэння мяжы.
У канцы студзеня міністр унутраных спраў Рыхард Казлоўскіс паведаміў, што, нягледзячы на відавочнае аслабленне ціску нелегальнай міграцыі ў зімовыя месяцы, Міністэрства ўнутраных спраў не будзе прапаноўваць адмяніць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю.
Асноўнай прычынай зніжэння колькасці нелегальных мігрантаў сёлета былі ўмовы надворʼя – моцныя маразы і замеценыя снегам дарогі.
У мінулым годзе ДПА папярэдзіла 12 046 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы, тады як 2024 г. было прадухілена 5388 спробаў.
У сувязі з працягам патоку нелегальных мігрантаў з Беларусі ўрад працягнуў рэжым узмоцненага кантролю на латвійска-беларускай мяжы да 30 чэрвеня 2026 года.
Узмоцнены рэжым дзейнічае ў Лудзе і Лудзенскім краі, Краславе і валасцях Краслаўскага краю, у Аўгшдаўгаўскім краі, Даўгаўпілсе і Каўнацкай воласці Рэзекненскага краю.
Дэлфі/ав