Беларуская Служба

Былая палітзняволеная: Хлопец напісаў на мяне данос, бо я адмовілася з ім сустракацца 

01.03.2026 17:05
Пасля вызвалення Ганну дэпартавалі. Цяпер яна ў бяспецы і кажа, што ўпершыню за доўгі час не баіцца людзей у форме.
Ганна Курыс Фота: ПЦ «Вясна»

23-гадовую Ганну Курыс з Баранавічаў асудзілі за больш як 200 сторыс у Instagram з крытыкай вайны Расіі супраць Украіны. Дзяўчына мяркуе, што першую заяву на яе напісаў хлопец пасля таго, як яна адмовілася з ім сустракацца. «Ён сказаў, што ведае пра мае захаваныя сторыс і напіша заяву. Я падумала, што гэта трызненне», — распавяла былая палітзняволеная Праваабарончаму цэнтру «Вясна»

Спачатку Ганну пакаралі адміністрацыйна, але праз паўгода распачалі крымінальную справу. Яна атрымала рэальны тэрмін і правяла за кратамі паўтара года.

У СІЗА і гомельскай калоніі, паводле яе слоў, не хапала базавых лекаў, а меддапамога фактычна адсутнічала. Зняволеных каралі за дробязі — рапарт маглі скласці нават за намаляванае крэйдай кацяня.

Пасля вызвалення Ганну дэпартавалі. Цяпер яна ў бяспецы і кажа, што ўпершыню за доўгі час не баіцца людзей у форме.

эж