Беларуская Служба

«Белавія» забярэ беларускіх турыстаў з Катару і скарэктуе шэраг рэгулярных рэйсаў праз баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе

02.03.2026 09:35
Беларуская авіякампанія нагадвае, што сачыць за актуальным часам вылету-прылёту можна на афіцыйным сайце авіяперавозчыка.
  .
Самалёт беларускай авіякампаніі.Фота: Vladimir Zhupanenko/Shutterstock

У сувязі з закрыццём паветранай прасторы шэрагу краін Блізкага Усходу «Белавія» вымушана карэктуе план палётаў, нагадвае «Свабода».

1 сакавіка «Белавія» ўжо скасавала рэйс Мінск -Тэль-Авіў – Мінск. Тады авіякампанія паведаміла, што ў пасажыраў ёсць магчымасць аформіць вяртанне цаны білетаў па месцы іх набыцця або перанесці даты вылету.
Рэйс Мінск-Дубай-Мінск на 2 сакавіка быў скасаваны. Раней Іран ракетамі атакаваў дубайскі аэрапорт. Пасажырам прапанавалі вярнуць сродкі або перабраняваць палёты.

З прычыны таго, што авіяцыйныя ўлады Ізраілю працягнулі забарону на палёты над тэрыторыяй краіны да 6 сакавіка, кампанія вымушаная была скасаваць рэгулярны рэйс В2 747/748 Мінск-Тэль-Авіў-Мінск, запланаваны на 5 сакавіка.

А вось чартарны рэйс B29301 Мінск-Доха, запланаваны на 2 сакавіка, па ўзгадненні з тураператарам будзе выкананы без пасажыраў. Зваротным рэйсам B29302 Доха-Мінск авіякампанія і заказчык рэйсу маюць намер вывезці турыстаў, якія ўжо знаходзяцца ў горадзе Доха.

У кампаніі «Белавія» нагадваюць, што сачыць за актуальным часам вылету-прылёту можна ў раздзеле «Табло вылету-прылёту» на сайце belavia.by.

аз

«Белавія» і іншыя авіякампаніі прыпыняюць палёты на Блізкі Усход

28.02.2026 14:01
Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы просіць авіяперавозчыкаў не лятаць у паветранай прасторы на Блізкім Усходзе.