З раніцы 26 лютага на працягу некалькіх гадзін над Гомелем кружыў мінімум адзін расійскі беспілотны лятальны апарат тыпу «Шахед», паведамляе Флагшток. Магчыма, беспілотнікаў было некалькі.
Афіцыйна аб пагрозе ні ўлады, ні сілавыя органы не папярэджвалі. Больш за тое, менавіта на 26 лютага ў Гомелі была запланавана штомесячная планавая праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн. Але ў момант рэальнай пагрозы – пралёту БПЛА – - сірэны маўчалі.
На здарэнне адрэагаваў толькі неафіцыйны Тэлеграм-канал ідэолагаў Гомельскага аблвыканкама і апублікаваў папярэджанне «проста, каб ведаць» аб мерах бяспекі пры выяўленні дронаў і прыгразіў крымінальным пераследам і пазбаўленнем волі на некалькі гадоў за «любую здымку і публікацыю фота ці відэа».
Гамяльчане ўсё роўна актыўна пакідалі паведамленні ў сацсетках і месэнджэрах. Існуе верагоднасць, што ўварванне адбылося наўпрост з Расіі.
Візуальныя назіранні за БПЛА, які з'явіўся прыкладна а 07:30, паказалі, што, верагодна, над Гомелем кружыў расійскі «Шахед-136»(Герань). Баявая частка такіх дронаў складае каля 50 кілаграм выбухоўкі.
яс