Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» выдуманую краіну. Паводле ведамства, дачыненне да «Viejšnoryja | Вейшнорыя» мае палітвязень Алег Ларычаў.
Пра затрыманне арт-менеджэра Алега Ларычава стала вядома напачатку года. Алег — арганізатар фестывалю Urban Myths, грамадскі дзеяч і стрыт-арт-мастак.
ПЦ «Вясна» нагадвае, што Вейшнорыя — віртуальная дзяржава, якая ўзнікла як элемент легенды сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і выклікала вялікі, пераважна жартоўны, розгалас у Інтэрнэце. Паводле сцэнарыя вучэнняў, выдуманая дзяржава займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей.
нг