Беларуская Служба

Беларусь закупіла амаль палову расійскага экспартнага чаю

03.03.2026 18:03
Беларусь закупіла ў Расіі чаю на 44 млн долараў ЗША. 
Чайugglemamma/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле ацэнак экспертаў, у 2025 годзе Расія паставіла на замежныя рынкі больш за 12 тыс. тон чаю на суму больш за 96 млн долараў. У параўнанні з 2024 годам экспарт вырас на 11% у вартасным выражэнні, паведамляе рэсурс «Аграэкспарт».

У тройку найбуйнейшых пакупнікоў уваходзяць наступныя краіны: Беларусь (больш за 44 млн долараў), Казахстан (больш за 17 млн долараў) і Азербайджан (7 млн долараў).

Што тычыцца структуры гэтых паставак, то ў іх пераважае чорны чай – ён складае 78% ад агульнага экспарту. Зялёны чай займае 16%. Яшчэ 3% прыпадае на зялёны чай з араматычнымі і смакавымі дабаўкамі, а 2% – на такі ж чорны чай.

Гістарычны рэкорд экспарту чаю з Расіі ва ўсе краіны свету зафіксаваны ў 2021 годзе – каля 22 тыс. тон на суму больш за 115 млн долараў ЗША.

вс