Беларуская Служба

Алесь Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду і заклікаў не змякчаць іх

06.03.2026 12:46
Алесь Бяляцкі таксама апісаў цяжкія ўмовы ў турмах, параўнаўшы іх з савецкім ГУЛАГам.
Алесь БяляцкіPAP/Valdemar Doveiko

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю брытанскай газеце The Times заявіў, што яго вызваленне з турмы стала магчымым дзякуючы санкцыям Захаду супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пераказ асноўных тэзісаў апублікавала Радыё Свабода.

Паводле Бяляцкага, без палітычных і эканамічных санкцый многія палітвязні, у тым ліку ён сам, маглі б застацца ў зняволенні. Праваабаронца заклікаў краіны Еўропы не змякчаць ціск на беларускія ўлады.

Алесь Бяляцкі таксама апісаў цяжкія ўмовы ў турмах, параўнаўшы іх з савецкім ГУЛАГам: вязням могуць не аказваць медыцынскую дапамогу, а ліставанне з роднымі часта немагчымае.

Бяляцкі назваў Лукашэнку «разбуральнікам беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці» і выказаў упэўненасць, што палітычныя змены ў Беларусі непазбежныя.

эж

«Беларусам ад сталінскіх рэпрэсій у спадчыну дастаўся страх»

05.03.2026 06:03
Размова з літаратуразнаўцам Марынай Казлоўскай пра сталінскі рэпрэсіі, іх спадчыну і тое, як ад яе пазбавіцца.