У студзені 2023 года стала вядома пра затрыманне 41‑гадовага Дзмітрыя Далінніка. На той момант ён быў начальнікам упраўлення па расследаванні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сферы цэнтральнага апарату СК Беларусі. Менавіта гэты сілавік узначальваў следчую групу па справе Tut.by.
Цяпер выданне «Люстэрка» высветліла, што Даліннік атрымаў 14 гадоў зняволення па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару арганізаванай групай). Дзмітрый Даліннік знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3 у Віцебску. Паведамляецца, што ён працуе днявальным — на пасадзе, блізкай да адміністрацыі.
Нагадаем, 18 траўня 2021 года сілавікі правялі ператрусы ў офісах TUT.BY і дома ў супрацоўнікаў медыя. Затрымалі 15 чалавек, у тым ліку ўдаву заснавальніка партала Юлію Чарняўскую і галоўную рэдактарку Марыну Золатаву.
эж