На 8 сакавіка 2026 года ў Беларусі налічваецца 164 жанчыны-палітзняволеныя, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, з 2020 года не менш за 1 тыс. 917 жанчын былі асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах. «Вясна» адзначыла, што не менш за 9 тыс. 400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным палітычным пераследам – арыштамі і штрафамі.
Не менш за 15 жанчын маюць у месцах пазбаўлення волі сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Крымінальнаму пераследу з пачатку 2020 года падвергнулася 40 шматдзетных маці, 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, 82 жанчыны пенсійнага ўзросту, а таксама не менш за 29 жанчын з замежным грамадзянствам.
вс