Беларуская Служба

Еўракамісар Марта Кос назвала Ціханоўскую сярод жанчын, якія яе натхняюць

08.03.2026 18:04
Беларускі палітык, паводле слоў еўракамісара, «вучыць нас, што часам можна змяніць свет, праяўляючы цярпенне і маральную чысціню».
Еўракамісар Марта Кос Крыніца: European Union, 2024 - Source: EP

Камісар па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» назвала жанчын, якія яе натхняюць.

Запіс еўракамісар зрабіла з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын (8 сакавіка), паведамляе «Позірк».

Пад нумарам два ў спісе Кос указала дэмакратычную лідарку Святлану Ціханоўскую. Беларускі палітык, паводле слоў еўракамісара, «вучыць нас, што часам можна змяніць свет, праяўляючы цярпенне і маральную чысціню».

Першай Кос назвала прэзідэнта Малдовы Маю Санду.

вс