Лукашэнка наведаў рэстаран хуткага харчавання Мак.бай у Першым нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску не адзін, а ў суправаджэнні шматлікай світы. У склад дэлегацыі ўключылі і шпіца Умку, звярнула ўвагу «Наша Ніва».
На відэа з месца падзеі відаць, што шпіца не толькі ўзялі з сабой у рэстаран, але нават адвялі яму пад ляжанне асобны столік, за якім сядзіць таксама асабістая лекарка Лукашэнкі, а па сумяшчальніцтву штатная нянька-даглядчыца Умкі Святлана Канашэнка.
За суседнімі столікамі размясціліся праўладны бізнэсмен Сяргей Цяцерын, першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Усе яны глядзяць на тое, як шэф-кухар рэстарана Антон Каленік абслугоўвае Лукашэнку.
вс