Такія дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытуту даследавання праблем міру (SIPRI) аб глабальным рынку зброі ў 2021-2025 гадах. За гэты час Германія абагнала Кітай і стала чацвёртым найбуйнейшым пастаўшчыком узбраенняў з 5,7 працэнта сусветнага экспарту. Амаль чвэрць нямецкай зброі пайшла ва Украіну ў якасці дапамогі, 17% — у іншыя еўрапейскія краіны.
Па дадзеных SIPRI, на долю Беларусі прыпадала 0,9% сусветнага імпарту ўзбраенняў, краіна на 32 месцы ў свеце. У параўнанні з папярэднім перыядам 2016-2020 гадоў доля Беларусі вырасла на 73%. Амаль усе ўзбраенні, паводле інфармацыі SIPRI, Беларусь атрымлівала з Расіі.
Усяго сусветны абʼём продажу ўзбраенняў павялічыўся на 9,2 працэнта на фоне таго, што дзяржавы Еўропы ўтрая павялічылі іх імпарт, стаўшы найбуйнейшым рэгіёнам-атрымальнікам. Найбуйнейшы пастаўшчык зброі ў свеце — ЗША з доляй 42%. На другім месцы Францыя, яе доля — 9,8 працэнта. На трэцім месцы — Расія (6,8 працэнта).
Пры гэтым РФ стала адзіным з 10 найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі, чый экспарт скараціўся, прычым адразу на 64%. Яе доля ў сусветным экспарце ўзбраенняў у 2021-2025 гадах — у тры разы меншая ў параўнанні з папярэднім пяцігоддзем (21 працэнт). Амаль тры чвэрці расійскага экспарту прыпала на Індыю (48 працэнтаў), Кітай (13 працэнтаў) і Беларусь (13 працэнтаў).
Крыніца: DW Беларусь/юл