У аўторак адно з падраздзяленняў 62-га зенітнага ракетнага палка здзяйсняе марш у прызначаны раён. Асноўную калону складаюць баявыя машыны ЗРК «Аса». Усё адбываецца ва ўмовах уздзеяння дыверсійна-разведвальных груп умоўнага ворага і БПЛА, паведаміла Міністэрства абароны.
Задачай вучэнняў зʼяўляецца прыбыццё ў прызначаны раён падраздзялення, падрыхтоўка стартавых пазіцый і заступленне на баявое дзяжурства.
Камандзір батарэі палка Максім Лагун зазначыў, што перад выхадам вайскоўцы падрыхтавалі тэхніку і правялі кантрольны агляд.
— Мы ведаем, што нам трэба будзе выканаць розныя задачы ў любым раёне Беларусі. Мы гатовыя выконваць пастаўленыя задачы - заявіў афіцэр.
Крыніца: