Прэміяй Homo Homini за «нязломную мужнасць і выключны ўнёсак у дэмакратычны рух у Беларусі» ўганараваны Мікалай Статкевіч. Узнагароду прыняла яго жонка Марына Адамовіч 11 сакавіка ў Празе (Чэхія) на адкрыцці 28-га Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно Jeden svět, паведамляе «Радыё Свабода».
Арганізатары фестывалю адзначылі, што Статкевіч «прысвяціў усе свае намаганні абароне дэмакратыі», яго мужнасць «асабліва выявілася, калі пасля вызвалення ён супраціўляўся спробе прымусовай дэпартацыі і адмовіўся пакідаць краіну».
Прэмію Homo Homini штогод прысуджае чэшская арганізацыя People in Need, якая займаецца гуманітарнай дапамогай, абаронай правоў чалавека і падтрымкай дэмакратычных каштоўнасцяў. Узнагарода ўручаецца з 1994 года, зазначае «Позірк».
У мінулыя гады лаўрэатамі Homo Homini станавіліся беларускія праваабаронцы: у 2005 годзе прэмію атрымаў Алесь Бяляцкі, у 2020-м – прадстаўнікі праваабарончага цэнтра «Вясна» Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца.
вс