Управа пракуратуры Міжнароднага крымінальнага суда завяршыла папярэдняе расследаванне ў справе «Сітуацыя ў Літве/Беларусі», якая была накіраваныя дзяржавай-удзельніцай Рымскага статута — Літвой, паведамляе «Свабода».
Управа пачала расследаванне ў справе «Сітуацыя ў Літве/Беларусі», бо прыйшла да высновы, што ёсць разумныя падставы меркаваць, што злачынствы паводле Рымскага статута былі здзейсненыя прынамсі часткова на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі.
— Ёсць разумныя падставы меркаваць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, неслі дакладны курс паводзінаў у дачыненні рэальных або меркаваных апанентаў ураду Беларусі ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай або ў мэтах яе прасоўвання. Управа прыйшла да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, былі заахвочаныя або ўхваленыя на самым высокім узроўні.
Суд таксама паведаміў, што існуюць разумныя падставы меркаваць, што гэтыя злачынствы здзейсненыя ў межах шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу на цывільнае насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасць ахвяр і арганізаваны характар дзеянняў.
— Сфера расследавання ахоплівае трансгранічныя злачынствы — любыя мінулыя і цяперашнія абвінавачванні ў злачынствах з 1 траўня 2020 года ў Беларусі, дзе хаця б адзін элемент злачынства быў здзейснены на тэрыторыі Літвы, у адпаведнасці з параметрамі накіравання і межамі юрысдыкцыі.
Новае расследаванне ўключае злачынствы супраць чалавечнасці, такія як дэпартацыя і пераслед шляхам дэпартацыі любой вызначанай групы або калектыву з палітычных матываў, нібыта здзейсненыя ўладамі Беларусі.
аз