Беларуская Служба

За напад на польскага мытніка беларусу пагражае да трох гадоў турмы

13.03.2026 13:00
Польскія мытнікі патрабуюць таксама высылкі грамадзяніна Беларусі.
  -
Памежны пераход Тэрэспаль-БрэстAutorstwa Szajci - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40323859

Грамадзянін Беларусі напаў на супрацоўніка Мытна-падатковай службы Польшчы падчас праверкі на памежным пераходзе ў Тэрэспалі.

Функцыянеры знайшлі ў машыне замежніка нелегальныя цыгарэты, паведамляе прэс-сакратар аддзела Падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрусь (Michał Deruś):

— Функцыянеры знайшлі больш за 1 100 пачак схаваных у машыне цыгарэтаў без польскіх акцызных марак. Дадаткова падчас праверкі адбылася небяспечная сітуацыя — кантраляваны мужчына напаў на польскага мытніка. Выкліканыя на месца здарэння паліцыянты затрымалі падарожніка.

Мужчыне будзе прад'яўлена абвінавачанне ў спробе кантрабанды, а таксама ў парушэнні фізічнай недатыкальнасці службовай асобы. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы патрабуюць таксама яго выдалення з Польшчы.

IAR/аз

Беларус спрабаваў кантрабандай правезці аўтамабіль у Каралявец

11.03.2026 18:01
Кіроўца быў затрыманы, а аўтамабіль коштам больш за 120 тысяч злотых —  канфіскаваны.