Беларуская Служба

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 прозвішчаў – цяпер у ім 6402 чалавекі

13.03.2026 16:01
Сярод іншых, у спіс дадалі 69-гадовую пенсіянерку з Мінска Вольгу Ціханавецкую.
a a
Вольгa Ціханавецкat.me/viasna96

13 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», паведаміла «Вясна».

Сярод іншых, у спіс дадалі 69-гадовую пенсіянерку з Мінска Вольгу Ціханавецкую, якую таксама асудзілі за «абразу Лукашэнкі».

Жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Верагодна, Вользе прысудзілі «хатнюю хімію». Зараз у «спісе экстрэмістаў» 6 402 чалавекі.

аз

Супраць спявачкі Кацярыны Ваданосавай распачалі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму»

11.03.2026 18:35
З абвінавачаннямі пракуратуры Кацярына Ваданосава катэгарычна не згодная, а сваім апанентам раіць вывучаць гісторыю.