Беларуская Служба

Беларусь можа пабіць антырэкорд па нараджальнасці

14.03.2026 10:05
У першай палове 2025 года ў Беларусі нарадзілася на 10,7% менш дзяцей, чым годам раней.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ddimitrova/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пры гэтым смяротнасць вырасла на 1,6%. «Люстэрка» пры дапамозе BELPOL атрымала ўнутраны даклад Міністэрства аховы здароўя са свежымі дадзенымі, якія паказваюць сітуацыю з дэмаграфіяй у краіне. 

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, і без таго невысокая нараджальнасць працягнула зніжацца. Прадстаўнік ведамства піша, што колькасць народжаных у першай палове 2025 года аказалася на 10,7% меншай, чым у аналагічным перыядзе папярэдняга года.

Аўтар не прыводзіць дакладную лічбу, аднак паказвае паказчык за першае паўгоддзе 2024 года — тады нарадзілася 29 362 дзіцяці. Калі адняць 10,7%, атрымаецца, што ў першай палове 2025-га ў Беларусі нарадзілася 26,2 тысячы дзяцей.

Калі такая ж тэндэнцыя захаваецца да канца года, можна будзе казаць аб новым антырэкордзе. Гэта будзе значыць, што за ўвесь 2025 год нарадзілася ўсяго 52,4 тысячы дзяцей, а каэфіцыент нараджальнасці складзе 5,75%, піша «Люстэрка».

ав