Вядомую спявачку абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Прычым, паводле Маргарыты Ляўчук, на яе ўжо раней заводзілі справу па такім самым артыкуле. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Інстаграме.
У 2024 годзе яе завочна асудзілі ў Беларусі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні на зняволенне (ад 6 да 8 гадоў, тэрмін дакладна невядомы) і буйны штраф.
Маргарыта Ляўчук — беларуская спявачка і блогерка, былая салістка Нацыянальнага тэатру оперы і балету Беларусі. Падчас выбараў 2020 году падтрымала пратэстоўцаў, пасля чаго была вымушана з'ехаць з Беларусі праз пераслед. Разам з блогерам Андрэем Павуком стварыла сатырычны праект «Красная зелень», таксама ўдзельнічала ў мностве іншых праектаў у сферы культуры.
З лета 2024 году жыве ва Украіне, дзе выйшла замуж за вайскоўца і нарадзіла сына.
Свабода/ав