Беларуская Служба

Інстытут вывучэння вайны: Пагадненне з Расіяй аб узаемным выкананні судовых рашэнняў падрывае суверэнітэт Беларусі

18.03.2026 13:16
На думку амерыканскіх аналітыкаў, Масква працягвае залучэнне Беларусі ў выгадныя для РФ структуры.
 .
Уладзімір Пуцін.Фота: Frederic Legrand - COMEO/Shutterstock

Паводле амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), пагадненне з Расіяй аб узаемным выкананні судовых рашэнняў падрывае суверэнітэт Беларусі, а таксама працягвае залучэнне Беларусі ў выгадныя для РФ структуры, паведамляе «Свабода».

Дакумент быў падпісаны на паседжанні аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі Расіі і Беларусі 18 снежня 2024 года ў Маскве. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі ратыфікавала яго 14 траўня 2025 года. 17 сакавіка 2026 года гэтае пагадненне ратыфікавала Дзяржаўная дума Расіі.

На думку аналітыкаў, гэта сведчыць аб тым, што Масква «працягвае намаганні выкарыстоўваць структуру Саюзнай дзяржавы для фактычнай анексіі Беларусі».

Інстытут звярнуў увагу, што пагадненне дае магчымасць кожнаму з бакоў выконваць судовыя рашэнні ў цывільных і крымінальных справах другога боку.

— Такая палітыка падрывае суверэнітэт Беларусі, выклікае занепакоенасць прагрэс у спробах Крамля фактычна анексаваць Беларусь шляхам надання расійскім праваахоўным органам юрысдыкцыі ў Беларусі і ўскоснага падпарадкавання беларусаў расійскаму цывільнаму і крымінальнаму праву, — мяркуюць эксперты.

Расійская Дума напярэдадні паведаміла, што паводле ратыфікаванага пагаднення «судовыя пастановы, вынесеныя кампетэнтнымі судамі аднаго боку, не маюць патрэбы ў адмысловай працэдуры прызнання і выконваюцца на тэрыторыі другога боку».

Старшыня ніжняй палаты расійскага парламента Вячаслаў Валодзін заявіў, што «пытанні ўмацавання агульнай праўнай прасторы Саюзнай дзяржавы сярод ключавых у парадку дня працы дэпутатаў Дзяржаўнай думы».

Ратыфікацыя пагаднення, на яго думку, дасць магчымасць «дадаткова ўзмацніць судовую абарону грамадзян» дзвюх дзяржаваў, «аператыўна развязваць пытанні ў частцы аднаўлення іхных парушаных правоў».

аз

30-40% беларусаў, якія прыехалі ў Літву з сем'ямі, хочуць тут застацца

16.03.2026 12:01
Найбольш сурʼёзныя цяжкасці пры інтэграцыі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, — гэта мова, асабліва ў сістэме адукацыі.