Беларуская Служба

За 2025 год размінавана каля 520 дронаў, кожны трэці – баявы, сцвярджае Карпянкоў

18.03.2026 14:09
Паводле намесніка міністра, задач «асабліва шмат» у Гомельскай вобласці.
Мікалай Карпянкоўzviazda.by/

За 2025 год у Беларусі размінавана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў у інтэрв’ю прэс-службе Унутраных войскаў (УВ) МУС намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, словы якога цытуе «Позірк».

Намеснік міністра адзначыў, што задач «асабліва шмат» у Гомельскай вобласці — 12 чалавек узнагароджана баявымі ордэнамі і медалямі.

У Беларусі працуюць тры цэнтры беспілотнай лятучай авіяцыі, у Гомельскай вобласці фармуецца яшчэ адзін, паведаміў Карпянкоў. Цэнтры былі створаныя пасля ацэнкі «сур’ёзнасці прымянення беспілотнікаў» на «СВА», як расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

Паводле слоў намесніка міністра, за мінулы год «сур’ёзна ўзмоцненая» ахова Беларускай атамнай электрастанцыі. Паводле інфармацыі Карпянкова ў «зоне з асаблівым прававым рэжымам» у 2025-м былі затрыманыя 173 парушальнікі.

Раней «Флагшток» паведамляў, што агулам у лютым зафіксавана не менш за чатыры выпадкі залёту ў паветраную прастору Беларусі дронаў, як мяркуецца, таксама расійскіх.

На сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцінам Моластавым ды іншымі сілавікамі 12 студзеня Лукашэнка прызнаў, што сістэма абароны прапускае чужыя БПЛА.

аз

Польскія знішчальнікі перахапілі расійскі разведвальны самалёт над Балтыйскім морам

16.03.2026 17:02
Расійскі Іл-20 выконваў разведвальную місію без паведамлення пра план палёту і з выключаным транспондэрам.

Шары з беларускай кантрабандай даляцелі да Беластока

18.03.2026 10:07
На месцы здарэння на вуліцы Гаёвай у Беластоку працуюць супрацоўнікі паліцыі, якія высвятляюць, што дакладна знаходзіцца ў пакунках.