Рознічны таваразварот у студзені–лютым 2026 года вырас на 1,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня–лютага папярэдняга года. Звесткі па рознічным таваразвароце ў Мінску выглядаюць горш: у параўнанні са студзенем-лютым 2025 года ён вырас толькі на 1%, паведамляе «Свабода» са спасылкай на Белстат.
У прыватнасці ведамства, паведаміла пра вынікі працы ўстановаў грамадскага харчавання ў студзені–лютым 2026 года.
—Таваразварот грамадскага харчавання ў студзені–лютым 2026 года склаў 1,1 млрд рублёў, або 96,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня–лютага 2025 года, — паведаміў Белстат.
Такім чынам, таваразварот кавярняў і рэстарацыяў упаў на 3,4%, людзі сталі менш у іх хадзіць.
Год таму газета «Беларусь сегодня» са спасылкай на Белстат расказвала, наколькі лепей сталі жыць беларусы. Рознічны таваразварот у Беларусі ў студзені–лютым 2025 года вырас на 10% да ўзроўню таго ж перыяду папярэдняга года, а таваразварот грамадскага харчавання ў студзені–лютым 2025 года вырас на 3,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню таго ж перыяду 2024 года.
аз