Беларуская Служба

Коўл і Лукашэнка размаўлялі таксама пра аднаўленне працы пасольства ЗША ў Мінску

19.03.2026 14:46
Канкрэтных дат пакуль няма.
    .
Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка.Фота: Белта

У Мінску адбыліся перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і амерыканскім спецпасланнікам Джонам Коўлам. Гэта ўжо чарговы раўнд беларуска-амерыканскіх кантактаў. Папярэдняя сустрэча Лукашэнкі і Коўла адбылася ў снежні 2025 года. Сярод ключавых тэм — аднаўленне нармальнай працы пасольства ЗША ў Мінску, санкцыйная палітыка, эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама пытанне вызвалення палітвязняў.

Паводле Джона Коўла, падчас перамоў бакі абмеркавалі не толькі двухбаковыя адносіны, але і сітуацыю ў Іране, Венесуэле ды іншых рэгіёнах свету.

Спецпасланнік таксама паведаміў, што абмяркоўваецца магчымы візіт Лукашэнкі ў Злучаныя Штаты і яго ўдзел у пасяджэннях Рады міру ў Вашынгтоне. Акрамя таго, не выключаецца і непасрэдны кантакт паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Дональдам Трампам у бліжэйшай перспектыве.

Што да аднаўлення працы амерыканскага пасольства ў Мінску, Джон Коўл адзначыў, што канкрэтных дат пакуль няма, але работа ў гэтым кірунку працягваецца, і абодва бакі лічаць гэта важным.

Паводле ацэнкі прадстаўніка ЗША, за час перамоў сітуацыя ў беларуска-амерыканскіх адносінах «значна палепшылася», а дыялог працягваецца па ўсім комплексе пытанняў.

Крыніца: БелТА

нг