Беларуская Служба

У BySOL адкрыты экстранны збор для вызваленых 19 сакавіка 2026 году

19.03.2026 16:02
Выплаты пачнуцца пасля завяршэння збору 31 сакавіка 2026 году.
:
Ілюстрацыя: BySOL

Імёны вызваленыя пакуль да канца не вядомыя, але BySol ужо пачаў збор, каб дапамагчы тым, каго вызваляць.

Фонд плануе выплаціць мінімум па €1000 кожнаму. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці пры патрэбе часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы.

Выплаты пачнуцца пасля завяршэння збору 31 сакавіка 2026 году.

— Наша мэта — каб кожны чалавек, выходзячы на свабоду, адчуваў, што пра яго не забыліся, яго чакалі. І ў яго ёсць людзі, гатовыя дапамагчы: мы з вамі, — гаворыцца ў паведамленні фонду.

нг