Лідар беларускай апазіцыі Мікола Статкевіч з нагоды вызвалення чарговай групы палітвязняў напісаў у сваім Тэлеграме:
«Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі.
Марына і я радуемся разам з роднымі вызваленых і сумуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаўся сваіх любімых, сваіх каханых на волі. Самых небяспечных яны аддаюць апошнімі. Небяспечных — тых, хто, па меркаванню рэжыма, захаваў годнасць і прагу свабоды для нашай краіны. Сіл вам і мужнасці дачакацца. Мы — з вамі».
Статкевіч выказаў удзячнасць урадам дэмакратычных краін і ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення палітвязняў.
— Веру, што і ўсе беларусы дачакаюцца Свабоды, — закончыў допіс Мікала Статкевіч.
яс