Прадстаўнік Дональда Трампа Джон Коўл разлічвае вызваліць усіх палітвязняў да канца года, піша Newsmax, што заўважыла Медыязона.
— Мы верым, што зможам зрабіць больш, і, спадзяюся, да канца года ўсіх вызваляць. Я адчыніў дзверы фургона, у якім знаходзілася 15 чалавек. Я ўвайшоў і сказаў: вы вольныя. Яны не ведалі, што едуць на волю. І я сказаў: прэзідэнт Трамп паслаў мяне, каб вызваліць вас.
Прэзідэнт Трамп даў мне практычна поўную свабоду дзеянняў у гэтым пытанні. Я даю справаздачу перад ім, і пакуль ён не супраць, таму што гэта дапамагае свету ўбачыць, што мы не проста ваюем. Мы таксама вельмі спагадлівыя людзі, і мы верым у правы чалавека і гуманітарныя праекты. Гэта дае людзям свабоду, якой у іх не было гадамі, а цяпер яна ў іх ёсць, — сказаў Коўл.
19 сакавіка ў Мінску прайшлі перамовы беларускага і амерыканскага бакоў на чале з Джонам Коўлам, спецпасланнікам ЗША. Па іх выніках былі вызваленыя 250 палітвязняў. 15 з іх вывезлі ў Літву.
яс